Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў максімальна берагчы медычны персанал
„Званіце, не прыходзьце ў медычныя ўстановы”, – з такім заклікам да грамадзянаў Польшчы звярнуўся прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Галоўнае – асцярожнасць, трэба захоўваць усе меры бяспекі і максімальна ахоўваць увесь медычны персанал.
– Прашу не прыхадзіць да шпіталяў, прашу не прыходзіць ні да якіх іншых медычных пунктаў. Прашу званіць. Званіць на інфалінію, ці на нумар 112, і там атрымаць інфармацыю, што трэба зрабіць. Трэба ўнікнуць той сітуацыі, калі медычны персанал будзе заражаны. Звяртаюся да ўсіх маіх суайчыннікаў, прашу праявіць вялікую адказнасць і вялікую асцярожнасць. Перадусім мусіць берагчы медычную службу.
Цягам апошніх сутак у Польшчы выканана 1600 тэстаў на каронавірус. Агулам праверана 9 515 проб. З іх 246 далі станоўчы вынік – пацвердзерджана прысутнасць каронавіруса.
Тымчасам у Італіі 2 629 працаўнікоў аховы здароўя заражаны каронавірусам – гэта вынікае з рапарту італьянскага інстытуту здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя