Прэзідэнт Польшчы наведаў Падляшша (абноўлена)
Першым пунктам візіту было наведванне праваслаўнага сабору святой Тройцы, дзе кожны год праходзіць фестываль царкоўнай музыкі, над якім прэзідэнт трымае патранат. У храме прэзідэнт укленчыў перад іканастасам, памаліўся і паставіў сьвечку.
Тут адмыслова для прэзідэнта быў падрыхтаваны кароткі канцэрт царкоўнай музыкі.
Пасьля прэзідэнт наведаў каталіцкі касьцёл Узвышэння Крыжа. Абедзьве сустрэчы ў храмах былі закрытыя для СМІ.
У гайнаўскім амфітэатры прэзідэнт сустракаўся з жыхарамі горада. Тут ён адзначыў, што Гайнаўка – гэта прыклад таго, як добра суіснуюць ў Польшчы розныя народы і розныя рэлігіі.
– Я сардэчна ўдзячны вам за тое, што вы на гэтай зямлі, якая традыцыйна звязаная з Польшчай, разам жывяце, і хоць найчасцей з’яўляецеся людзьмі розных веравызнанняў, аднак вы – суседзі і браты, хоць прадстаўнікі розных народаў. Бо ў Гайнаўцы жывуць як палякі, так і беларусы. Вы развіваеце тут сваю культурную тоесносць, сваю мову.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Закрануў ён таксама пытанне навучання беларускай мовы беларускай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы. Кажа прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:
– Вельмі цешуся, што ў школах праводзяцца заняткі і на беларускай мове, што польская дзяржава спрыяе гэтаму і дзякуючы гэтаму дазваляе беларусам культываваць свае нацыянальныя традыцыі. Дзякую вам, што ўсе разам мы з’яўляемся грамадзянамі нашай цудоўнай Рэчы Паспалітай!
Odtwarzacz plików dźwiękowych
У Гайнаўцы беларуская мова выкладаецца на некалькіх адукацыйных пляцоўках – з дзіцячага садка па ліцэй. Прэзідэнт Дуда ў сваім выступленні таксама нагадаў пра гайнаўскі Музей і Асяродак беларускай культуры.
Падчас сустрэчы з жыхарамі Гайнаўкі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда закрануў таксама пытанне аховы Белавежскай пушчы. “Галасы, якія гавораць, што раён Белавежскай пушчы трэба закрыць, бо тут ёсьць нацыянальны парк, што патрабуе аховы – гэта тыя галасы, якія сьпіхваюць Гайнаўку і ўвесь павет да свайго роду запаведніка. Так быць не мусіць, сказаў прэзідэнт ў Гайнаўцы:
– Безумоўна, Пушчу трэба ахоўваць. Безумоўна, трэба шанаваць тое, што робіць кіраўніцтва Нацыянальнага парку. Але нельга забывацца пра тое, што тут жывуць людзі, якія не заўсёды ў стане выжыць толькі за кошт турыстыкі. Гэта рэгіён, дзе мусіць праводзіцца нармальнае жыццё.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
На сцэне прывітаў прэзідэнта бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак. Пасля прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся да сабраных з амаль 30-хвілінным выступленнем.
Пасля прэзідэнцкай прамовы жыхары мелі розныя меркаванні:
– З гэтага выступлення вынікае, што прэзідэнт цікавіцца нашым рэгіёнам. Прэзідэнт і ўрад неабыякавыя.
– Прэзідэнт вельмі дбае пра наш край. Гэта такі давер да нас.
– Мне ён нават руку паціснуў! Стаяла, змокла, але дачакалася.
– Занадта хваліўся сваёй праграмай. Абяцаў ён шмат, але дзе вынікі?
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Пасля сыходу са сцэны Дуда не адразу падаўся ў Сямятычы на чарговую сённяшняю сустрэчу. Ён асабіста прывітаўся са сваімі прыхільнікамі, якія нягледзячы на дождж чакалі ў чарзе.
Пасля Гайнаўкі прэзідэнцкая калона накіруецца ў Сямятычы, дзе чакаецца сустрэча з жыхарамі ў спартовай зале па вуліцы Сьвентаянскай.
Сямятычы прэзідэнт Польшчы наведае па запрашэнні старасты Яна Залеўскага.
[Not a valid template]
* * *
Размовы з прадстаўнікамі мясовых уладаў, але перадусім сустрэчы з жыхарамі. Такая галоўная мэта сённяшняга візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на Падляшша.
Гайнаўку прэзідэнт Польшчы наведае па запрашэнні бургамістра Ежы Сірака, які напярэдадні візіту падзяліўся магчымымі тэмамі для размовы:
– Сёння прэзідэнт Анджэй Дуда наведае наш горад. Гэта будзе нагодай для сустрэчы з прадстаўнікамі самаўрада, абмену поглядамі датычна розных спраў. Я магу казаць толькі за сябе. Вядома, хацеў бы звярнуць увагу на патрэбу ў гарманічным развіцці рэгіёна Белавежскай пушчы па зразумелых усім прычынах, а таксама я хацеў бы папрасіць прэзідэнта падтрымаць нашыя дзеянні ў межах рэалізацыі праграмы па развіцці рэгіёна Белавежскай пушчы.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
У Гайнаўцы Анджэй Дуда пазнаёміцца з праблемамі жыхароў, сярод іншага з магчымасцямі развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы. Кажа стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк:
– Мы падрыхтаваныя да развіцця, маем падрыхтаваную праграму. І прэзідэнт гэтыя пытанні можа дапамагчы вырашыць, то бок, фінансава паспрыяць у рэалізацыі запланаваных намі праектаў. Спадзяемся, што голас прэзідэнта можа быць каштоўным у гэтым пытанні. А ў гэтай праграме прадстаўлены розныя праекты – і сацыяльныя, і эканамічныя.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
А 16-ай гадзіне прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з жыхарамі Гайнаўкі ў гарадскім амфітэтры.
З Гайнаўкі Анджэй Дуда накіруецца ў Сямятычы, дзе а 18-ай гадзіне ў спартыўнай залі, што па вуліцы Свентаяньска, сустрэнецца з мясцовымі жыхырамі. Сямятычы прэзідэнт Польшчы наведае па запрашэнні старасты Яна Залеўскага.
Беларускае Радыё Рацыя
