Прэзідэнт Польшчы падпісаў дзяржаўны бюджэт на 2021 года



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб бюджэце на 2021 год, паведамляе Канцылярыя прэзідэнта Польшчы.

Як адзначыў міністр фінансаў, дзяржаўных фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуш Касціньскі, мэтай бюджэту гэтага года з’яўляецца аднаўленне эканомікі пасля пандэміі каронавірусу.

Бюджэт прадугледжвае рост ВУП у 2021 годзе на ўзроўні 4%. У адпаведнасці з палажэннямі бюджэтнага закона, беспрацоўе ў канцы бягучага года павінна скласці 7,5%, а сярэднегадавы рост цэн на тавары і паслугі не перавысіць 1,8%. 

Паводле Польскага радыё