Прэзідэнт Польшчы падпіша навелізацыю закона аб ІНП



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпіша навелізацыю закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Закон накіраваны ў Канстытуцыйны суд, які праверыць, ці не супярэчаць запісы законапраекта артыкулам Канстытуцыі пра свабоду слова.

Старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку прафесар Алег Латышонак адзначае, што закон не павінен абмяжоўваць даследчыцкай дзейнасці:

– Дух гэтага закона такі, што можна называць злачынцаў паіменна. Так, як гэта было з надпісам на магіле вазакоў. Тады адпаведная ўстанова дамагалася, каб не было, што ахвяры польскага падполля, а проста ахвяры атрада Рамуальда Райса „Бурага”. З гэтага закона менавіта так гэта выглядае, бо паказванне таго, што канкрэтныя людзі здзейснілі злачынства – гэта не дакаранне цэлага польскага народа.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Паводле закона, кожны, хто публічна і насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве поўную ці частковую адказнасць за злачынствы здзейсненыя гітлераўскай Нямеччынай, а таксама іншыя злачынствы супраць чалавецтва, міру і ваенныя злачынствы — будзе пакараны штрафам ці пазбаўленнем волі тэрмінам да трох гадоў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя