Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з праваслаўным патрыярхам Антыёхіі ды ўсяго Усходу
У Прэзідэнцкім Палацы ў Варшаве ў сераду 17 жніўня адбылася сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з грэка-праваслаўным патрыярхам Антыёхіі ды ўсяго Усходу Янам Х.
У сустрэчы ўдзельнічаў таксама мітрапаліт Варшаўскі ды ўсяе Польшчы Сава.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Польшчы, падчас сустрэчы абмяркоўвалася, сярод іншага, сітуацыя хрысціян на Бліжнім Усходзе, а перадусім у Ліване і Сірыі, дзе працягваюцца ўзброеныя канфлікты.
Сёння, 18 жніўня, у 18.00 патрыярх Антыёхіі прыбудзе на святую гару Грабарку, што на Падляшшы.
У пятніцу, 19 жніўня, у 10.00 разам з мітрапалітам Варшаўскім і ўсяе Польшы Савам узначаліць галоўную святочную літургію падчас святкаванняў Прэабражэння Гасподняга на святой гары Грабарцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота fot. Krzysztof Sitkowski / KPRP
