Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з жыхарамі Бельска
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведаў Бельск-Падляшскі.
„Варта шукаць у жыцці таго, што нас спалучае, бо тое, што раз’ядноўвае знойдзецца само”, – сказаў польскі лідар у час сваёй амаль гадзіннай сустрэчы з жыхарамі Бельска-Падляшскага:
– Бельск, прынамсі для мяне – гэта як і ўсё Падляшша, гэта Еўропа ў мініятуры, якая розніцца ўнутры ў культурным і рэлігійным плане. Ёсць свет, дзе нягледзячы на адрозненні можна старацца разам ствараць нешта цудоўнае і нашмат большае.
Браніслаў Камароўскі наведаў Бельск Падляшскі ўпершыню. Сустрэча прайшла ў цэнтры горада каля бельскай ратушы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара