Прэзідэнт Польшчы ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэнне ўвесці надзвычайнае становішча ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Беларуссю. Пра гэта яго прасіў польскі ўрад.
Надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць у асобных раёнах Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў і працягнецца 30 дзён. Яго ўвядзенне звязанае з напружанай сітуацыяй з нелегальнымі мігрантамі, якія спрабуюць трапіць у Еўразвяз з тэрыторыі Беларусі.
У населеныя пункты не змогуць трапіць людзі, якія ў іх не пражываюць, у тым ліку і журналісты. Парушальнікам забароны пагражае штраф ці арышт.
Беларускае Радыё Рацыя
