Прэзідэнта Чэхіі асвісталі і закідалі яйкамі
У Празе прайшоў марш у гонар 25-й гадавіны «аксамітнай рэвалюцыі», удзельнікі якога выказалі пратэст прэзідэнту Чэхіі Мілашу Зэману за яго прарасейскую пазіцыю.
Падчас выступу чэшскага прэзідэнта людзі, якія сабраліся на мітынг, пачалі яго асвістваць і паказваць чырвоныя карткі, якія сімвалізуюць у футболе выдаленне з поля. А неўзабаве ў бок сцэны паляцелі яйкі.
Нядаўняе інтэрв’ю Зэмана чэшскаму радыё выклікала ў мясцовай прэсе хвалю вострай крытыкі. У ім прэзідэнт Зэман выказаўся за ўмацаванне сувязяў з Расеяй і дапусціў вельмі рэзкія, нават абразлівыя выказванні ў адрас расейскай панк-групы “Pussy Riot”, дзве ўдзельніцы якой Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна правялі ў зняволенні два гады за акцыю ў храме Хрыста Збавіцеля.
https://www.youtube.com/watch?v=neqgty7M9gw
Паводле ВВС
Фота zn.ua, bbc.co.uk
