Пробны перапіс насельніцтва на Падляшшы



У Дубічах Царкоўных, што на Падляшшы, пачаўся пробны перапіс насельніцтва. З увагі на эпідэмію каронавіруса статыстычнае ведамства ажыццяўляе перапіс праз інтэрнэт і тэлефон.

Войт Леон Малашэўскі лічыць, што перапіс у такіх умовах не будзе адпавядаць рэчаіснасці:

– У мяне шмат сумневаў адносна адказаў на пытанне датычнае нацыянальнай прыналежнасці, якое з’яўляецца абавязковым у гэтым перапісе. Другое пытанне датычыць веравызнання, якое я залічваю да далікатных, але яно не з’яўляецца абавязковым. 

Гміна Дубічы Царкоўныя адна з 16-ці гмінаў у Польшчы, дзе праводзіцца пробны перапіс насельніцтва. У гміне пражывае больш за паўтары тысячы чалавек, з якіх больш за 30% – гэта пенсіянеры, якія не змогуць перапісацца праз інтэрнэт. Перапіс працягнецца да 30-га красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя