Прыборка габрэйскіх могілак у Сухаволі – без удзелу моладзі
Прыборка габрэйскіх могілак у Сухаволі – даўняя традыцыя. З-за каронавірусу моладзь і валанцёры сярэдняй школы не ўдзельнічаюць, у той час некропаль прыбіраюць чыноўнікі.
Па словах мэра Сухаволі Міхала Матыскіэля, гэта важная ініцыятыва і важнае месца для догляду і выратавання ад забыцця:
– Гэта частка нашай гісторыі, частка нашага горада. Адсюль ініцыятыва Цэнтра трох культур па ачыстцы тэрыторыі. Мы праводзім акцыю кожны год, вядома, мы павінны асцярожна ставіцца да пагрозы эпідэміі, але не варта забывацца і на іншыя важныя справы, якія адбываюцца вакол нас.
Працы па прыбіранні габрэйскіх могілак у Сухаволі працягваюцца з самай раніцы. Штогод у іх удзельнічае моладзь з мясцовай сярэдняй школы і валанцёры. Сёлета, у сувязі з эпідэміяй і характарам работы, яе праводзяць людзі з мэрыі і культурнага цэнтра.
Могілкі былі заснаваныя ў 18 стагоддзі. Яны знаходзяцца за Сухаволяй у бок Аўгустова.
Паводле радыё „Беласток”