Прыхаваная рэклама ва Украіне напярэдадні выбараў



Напярэдадні выбараў у мясцовыя органы самакіравання ва Украіне абвешчаны “дзень цішы”. У краіне забароненая ўся палітычная агітацыя і рэклама. Таксама забараняецца публікаваць вынікі апытанкі грамадскай думкі пра выбары да канца галасавання.

Нягледзячы на гэтыю забарону, украінскія паліттэхнолагі знайшлі спосаб прыхаванай агітацыі.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Пасля шалёнай рэкламнай кампаніі палітычных партый, якая доўжылася ва Украіне апошні месяц,  вуліцы ўкраінскіх гарадоў выглядаюць цяпер даволі нязвыкла. Пашматаваная гляцавая агітацыя з імёнамі кандыдатаў у дэпутаты цяпер на сметніках, з вулічных рэкламных шчытоў зніклі назвы палітычных сілаў. Камунальнікі яшчэ ўчора пачалі прыбіраць рэкламныя постэры з пад’ездаў і са слупоў уздоўж дарог.

Тым не менш, прыхаванай агітацыі даволі багата. Гэта тыя ж вулічныя бігборды і сіцілайты, размаляваныя ў пазнавальныя для ўсіх колеры палітычных партый, прытым на некаторых з іх нават абыгрываюцца прозвішчы тых ці іншых кандыдатаў, а таксама іх лагатыпы.

Украінскія праўнікі, аднак, не знаходзяць у гэтым парушэнняў, бо давесці факт прыхаванай рэкламы практычна немагчыма.

2015-10-24_achromienka_peradvybarcza_cisza_1

2015-10-24_achromienka_peradvybarcza_cisza_2

Паводле ўкраінскага Цэнтральнага Выбарчага Камітэта, у мясцовых выбарах возьме ўдзел 142 палітычныя партыі. Першыя вынікі падліку галасоў чакаюцца 26 кастрычніка.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота прыкладаў прыхаванай палітычнай рэкламы – паводле http://www.0629.com.ua