Прыход у Мастаўлянах збірае сродкі на рамонт
Царкве ў Мастаўлянах, якая з’яўляецца архітэктурнай спадчынай, патрабуецца рамонт.
Святар Славамір Якімюк рыхтуецца да раманту праваслаўнай царквы святога Яна Багаслова. Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры сярэдзіны 19-га стагоддзя.
У мінулым годзе царкву пафарбавалі ўнутры, а цяпер плануюць памяняць падлогу, кажа настаяцель прыхода айцец Славамір:
– Цяпер рыхтуемся да больш сур’ёзнага рамонту – трэба ўсю падлогу памяняць у царкве, а таксама чатыры калоны. Просім добрых людзей ахвяраваць на прыход у Мастаўлянах. Нашыя драўляныя і мураваныя цэрквы – гэта сапраўдныя пярлінкі і нашым абавязкам з’яўляецца іх захаванне для нашых дзяцей ды ўнукаў.
Праваслаўны прыход у Мастаўлянах – адзін з найменшых на Беласточчыне, налічвае каля 130-ці прыхаджанаў, галоўным чынам гэта пенсіянеры.
У 1987 годзе царква ў Мастаўлянах разам з капліцай, якая знаходзіцца на могілках, былі занесены ў цэнтральны рэестр нацыянальнай культурнай спадчыны Польшчы. І царкву, і капліцу неабходна рамантаваць.
Ахвяраваць на рамонт можна пералічыўшы грошы на рахунак:
Bank Spółdzielczy w Białymstoku
Oddział w Gródku
Nr. 60 8060 0004 0392 7690 2000 0010
з допісам „Remont cerkwi w Mostowlanach”
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя