Прыход у Ячні: Ацаліць ад забыцця



Прыход у Ячні патрабуе падтрымкі. „Ацаліць ад забыцця” – пад такім дэвізам прыход ў Ячні сурганізаваў збор сродкаў на аднаўленне старадаўніх царкоўных рэчаў. 

Усе яны былі ахвяраваннямі прыхаджан, якія гадамі клапаціліся пра сваю царкву, кажа айцец Пятро Ганчарук.

– Гэта ёсць наша гісторыя і гісторыя ўсіх тых, хто тут жыў. І можна было б падумаць, што танней купіць новыя прадметы. Але ў тым і палягае наша ідэя, каб падтрымаць памяць пра ўсіх прыхаджан, каб яны ведалі, што мы паважаем іх ахвяраванні.

Царква Уваскрэшання  Гасподняга ў Ячні славіцца цудадзейнай іконай Маці Божай. Больш інфармацыі пра тое, як падтрымаць царкву, можна знайсці на сайце ячнянскага прыхода.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара