„Прылёты” вярнуліся ў Кіеў



Рэгулярныя абстрэлы і „прылёты” ракет вярнуліся ў Кіеў.

Але большасць аб’ектаў збіваецца ў небе, таму абыходзіцца без ахвяраў. Лета пакуль што не абяцае быць спакойным, адзначыў кіеўскі паліттэхнолаг Юры Падарожны:

Дзякуй Богу, што дзякуючы заходняй зброі, нашай моцы супрацьпаветранай абароны, мы маем больш-менш надзейную абарону Кіева, дзе збіваецца практычна 90% усяго, што тэрарысты Расеі дасылаюць на Кіеў. Напэўна гэта ключавое пытанне сёння, якое турбуе кіеўлян і горад агулам.

Вайна ва Украіне ідзе 473 дні. Хаця дата ўкраінскага контрнаступу не агучаная, часам з’яўляюцца звесткі, што ён ужо ідзе, але не агалошваецца публічна.

Беларускае Радыё Рацыя