Беларускі фестываль пройдзе ў Міхалове



«Прымацкая бяседа» – адзін з самых буйных беларускіх фестываляў на Падляшшы зайграе сёння ў Міхалове. На сцэне мясцовага амфітэатра выступяць беларускія каляктывы з Падляшша між іншым Чыжавяне, Хутар, Калінка ды абавязкова гаспадары фестываля «Прымакі».

Будуць таксама госці з Беларусі, калектыў Росніца» ды салісты, кажа арганізатар фестываля Юры Астапчук.

– Маем вялікую зорку беларускай сцэны – гэта Алёна Ланская, таксама маем вялікага спявака беларускай сцэны Аляксея Хлястова. Тры гада марылі, каб яны прыехалі, і нашы мары збыліся. Кожнаму будзе што паслухаць.

 

Апрача музычнай часткі, гасцей бяседы чакаюць шапікі з падляшскай кухняй і народнымі вырабамі. Арганізатары падрыхтавалі таксама конкурсы на лепшы каравай ды верш пра «Прымацкую бяседу».

Падчас мерапрыемства пакужць прэм’еру першага ў гісторыі відэакліпа „Прымакоў”, а таксама новы кампакт-дыск гэтага калектыву.

Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя, Беласток