Прымаюцца заяўкі да ўзнагароды войта гміны Гарадок “Белы грыфон”
Да 29 чэрвеня яшчэ можна падаваць заяўкі да ўзнагароды войта гміны Гарадок “Белы грыфон”. Сваіх кандыдатаў могуць заяўляць таварыствы, фонды, прадпрымальнікі і група 20-ці чалавек. Паводле войта гміны Гарадок Веслава Кулешы, узнагарода будзе прызнаная ўпершыню ў трох катэгорыях: гаспадарка, грамадства, а таксама культура і спорт.
– Ідзе гаворка тут пра дзейнасць самаўрадавую, грамадскую, культурніцкую і інш. Чакаем заявак. Пакуль іх няма, але мы спадзяёмся, што яны яшчэ з’явяцца. І савет па узнагароджванні вырашыць, якія заяўкі надаюцца да «Белага грыфона».
Заяўкі трэба падаць у сакратарыят управы гміны або традыцыйнай поштай ці майлам. Падрабязныя інфармацыі на сайце grodek.pl.
Урачыстае ўручэнне “Белых грыфонаў” адбудзецца ў час мерапрыемства ў гонар 520–годдзя Гарадка 28 верасня ў мясцовым гмінным цэнтры культуры.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота grodek.pl