Прыняты бюджэт Падляшскага ваяводства
Бюджэт Падляшскага ваяводства на 2015 год складзе 729 мільёнаў злотых, амаль палова гэтай сумы прызначана на інвестыцыі.
На рэалізацыю праекта шырокапалоснага інтэрнэта ў ваяводстве прызначаць 150 мільёнаў. Рамонт дарогі Міхалова – Юшкаў Груд будзе каштаваць 58 мільёнаў, дарога Астражаны – Сямятычы 12 мільёнаў.
Сродкі таксама будуць прызначаны на ваяводскія чыгуначныя злучэнне, кажа маршалак ваяводства Мечыслаў Башко:
– 18,5 мільёна злотых – гэта вялікія фінансавыя сродкі. Не крыем, што патрэбна ўтрымаць спалучэнне Сувалкі – Беласток – Варшава, а таксама спалучэнні з Чаромхай і Бельскам-Падляшскім.
60 мільёнаў злотых у новым бюджэце прадугледжана на разбудову падляшскіх шпіталёў. Сродкі на развіццё супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі атрымае беластоцкі шпіталь імя Снядэцкага – гэта 10 мільёнаў злотых, якія пойдуць на лячэнне інсультаў і дапамогу ў экстраных выпадках.
Новы бюджэт прадугледжвае амаль 120 мільёнаў дэфіцыту.
Скарбнік Падляшскага ваяводства Генрык Грыка прадстаўляе бюджэт самакіравання на 2015 год.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя