Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір
Каля васямсот чалавек удзельнічала ў першых спаборніцтвах бегуноў памяці Сібіры ў Беластоку.
Мерапрыемства арганізавана ў памяць 79-ых угодкаў першага вывазу саветамі жыхароў Беластока ў Сібір. На пяцікіламетровай трасе можна было аглядаць інсцэніроўкі арышту, дэпартацыі і жыцця ў лагеры.
У гонках прымала ўдзел група 19-ці бегуноў з каманды Run 4(four) Fun з Беларусі.
– Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір.
– Бачу, што я тут адзіны са сцягам. Крыху мяне гэта дзівіць. Бо гэтае мерапрыемства прысвечана памяці палякаў, якія былі вывезеныя ў Сібір, – дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешыньскі. – Добра, што ёсць тут шмат людзей.
– Гэта згадка пра тыя трагічныя дні, гэта сведчанне, што мы з імі сёння надзвычай блізка, як ніколі, – Тадэвуш Хведзь, старшыня Саюза сібіракаў у Польшчы.
Чацвёртае месца ў спаборніцтвах памяці Сібіру заняў прадстаўнік Беларусі – Барыс Яравы. За ім на пятым месцы апыніўся Аляксей Чамаданаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя