Прыём наведвальнікаў у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Беластоку адноўлены



Пасля амаль месячнага перапынку прыём наведвальнікаў у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Беластоку адноўлены. Пра гэта паведамляе сайт міністэрства замежных спраў Беларусі.

Праца консульства была часовы прыпынена ў выніку дыпламатычнага канфілікту па лініі Менск-Варшава. 9 сакавіка ў МЗС Беларусі выклікалі Часовага Паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Яму заявілі пратэст у сувязі з удзелам польскага консула ў Берасці Ежы Цімафеюка ў імпрэзе, прысвечанай Дню «выклятых жаўнераў». Удзелам у гэтай імпрэзе Ежы Цімафеюк нібыта парушыў Венскую канвенцыю пра консульскія зносіны. У сувязі з гэтым яму прапануюць пакінуць тэрыторыю Беларусі. Польшча ў сваю чаргу прызнала персонай нон грата дыпламата з амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве.

У межах дыпламатычнага канфлікту паміж дзвюмя краінамі агулам Беларусь выслала трох польскіх дыпламатаў у Гародні і Берасці, а Польшча адпаведна трох беларускіх у Варшаве і Беластоку.

Сёння на старонцы пасольства РБ у Польшчы з’явілася кароткая інфармацыя, што прыём наведвальнікаў у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Беластоку адноўлены.

Беларускае Радыё Рацыя