Прызначаны новы генеральны консул Беларусі ў Беластоку
Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка правёў шэраг кадравых прызначэнняў, – паведамляе яго прэс-служба.
Прызначаны і генеральны консул Беларусі ў Беластоку. Ім стаў Віктар Саўчук. Нагадаем, што ранейшы генконсул Ала Фёдарава была абвешчана персонай нон-грата падчас узаемнага выдалення дыпламатаў Беларуссю і Польшчай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belta.by
