Пункт пропуску “Баброўнікі — Бераставіца” мае часовыя ўскладненні ў руху
Пункт пропуску “Баброўнікі — Бераставіца” мае часовыя ўскладненні ў руху. Аднак яны тычацца пераважна вялікагрузных аўтамабілей.
Пра нязручнасці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы нашаму радыё паведаміла прэс-сакратар Падляшскай памежнай службы Катажына Здановіч:
— Гэта звязана з працамі, якія праводзяцца ў кастрычніку на памежным пераходзе ў Баброўніках. Сёння якраз мяняюць дарожнае пакрыццё, асфальт з боку ўезду ў Польшчу. Легкавыя аўтамабілі будуць праязджаць паласой руху, якую ім адмыслова прадаставяць, а грузавыя машыны будуць вымушаныя крыху пачакаць. І гэта ад 11 да 13-й гадзіны.
Памежнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю, і па магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для перасячэння беларуска-польскай мяжы. Як запэўнівае польскі бок, нязручнасці ў руху ў Баброўніках датычаць толькі сённяшняга дня. У той жа час, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, утварылася чарга на выезд з Беларусі ў Брузгах. Па стане на 12 гадзін – 69 легкавых аўтамабіляў. У Бераставіцы цяпер пуста як з беларускага, так і з польскага бакоў.
Беларускае Радыё Рацыя