Пусты цэнтр Беластока пакідае жудаснае ўражанне



У Польшчы штораз уводзяць чарговыя абмежаванні ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам. Адлегласць паміж людзьмі павінна быць не менш, чым два метры, забарона сустрэч для больш як двух асобаў ці абмежаванні ў працы і абслугоўванні кліентаў ва ўстановах і крамах.

Хоць у Беластоку цёплае надвор’е, а наперадзе Вялікодныя святы, жыхары горада сур’ёзна паставіліся да рашэнняў уладаў.

Жыхарам забаронена наведваць паркі, скверы ці пляжы. Ля ўваходаў у крамы і іншыя ўстановы наведвальнікам трэба пазнаёміцца з інструкцыямі адносна паводзінаў.

За велікоднымі пакупкамі часам трэба стаяць у чарзе некалькі гадзін на вуліцы.

Эпідэмія каронавірусу кардынальна змяніла попыт і прапановы. У аптэках самы танны тэрмометр каштуе 15 злотых, прычым цяжка яго набыць. Затое тавар, якімі людзі мала карыстаюцца, напрыклад паліва, патаннела да беларускіх цэнаў.

Нават папулярныя беластоцкія рынкі (Мадро, Кавалерыйскі) зачыненыя на невядомы тэрмін.

Не працуюць культурныя ўстановы, пабы, некаторыя банкі і рэстараны. Але ежу можна замовіць дадому.

Пусты цэнтр горада пакідае жудаснае ўражанне…

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя