Пуцін абвясціў пра ўвод „гуманітарнага канвою” ва Украіну
Уладзімір Пуцін праінфармаваў кіраўніка Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу пра накіраванне «гуманітарнага канвою» ва Украіну. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расеі.
Раней кіраўнік расейскага міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў паведаміў, што дэталі гуманітарнай дапамогі ўзгодненыя з Кіевам, і яна адбудзецца пад эгідай Чырвонага Крыжа. Пацверджання гэтай інфармацыі з боку Чырвонага Крыжа аднак няма.
Прэзідэнт Украіны праводзіць тэрміновыя перамовы з Баракам Абамам. Раней Пётр Парашэнка заяўляў, што Украіна згодная прыняць гуманітарную дапамогу, але калі гэтая місія будзе міжнароднай, без усялякага вайсковага суправаджэння.
