Пуцін у гадзіну ночы звярнуўся да тэрарыстаў Данбаса



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зноў выступіў з дзіўным зваротам: сёння, 29 жніўня, а 01:10 па маскоўскім часе на яго афіцыйным сайце з’явіўся зварот да терарыстаў на ўкраінскім Данбасе, якіх ён называе „апалчэннем Наваросіі”. У ім расейскі лідар папрасіў іх забяспечыць гуманітарны калідор для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў акружэнне – мяркуючы па ўсім, у горадзе Ілавайску Данецкай вобласці.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на экстраным пасяджэнні РНБА, якое прайшло ўчора, 28 жніўня, таксама казаў аб праблеме ў Ілавайску. У якасці прычыны акружэння ўкраінскіх войскаў ён назваў здраду камандзіраў двух злучэнняў.

Па словах Пуціна, „апалчэнне дасягнула значных поспехаў па спыненні сілавой аперацыі Кіева” якая нясе „смяротную небяспеку для насельніцтва Данбаса”, што выглядае асабліва цынічным у святле шматлікіх доказаў фактаў абстрэлу мірных кварталаў Данецка і Луганска самімі русейцамі ў прысутнасці здымачных груп расейскіх тэлеканалаў, якія пасля выдавалі гэтую карцінку за „ўкраінскія бамбёжкі”. У той жа час, галоўны арганізатар і кіраўнік расейскага нападу на Украіну раптам заклікаў непасрэдна падпарадкаваных яму баевікоў да… гуманізму.

Акрамя таго, расейскі лідар паабяцаў „і далей аказваць насельніцтву Данбаса гуманітарную дапамогу”. Нагадаем, што падчас дастаўкі першага „гуманітарнага” канвою, які складаўся амаль з пустых грузавікоў КамАЗ, з Украіны на іх у выніку было вывезена дарагое абсталяванне данецкага абароннага завода „Тапаз” і Луганскага патроннага завода.

[youtube id=”PoxRjEOwVj0&list=PL1neMztLSbMPStaOKlSGql2VHr0aojiKO”]

by24.org