Пуцінскі канвой увайшоў на тэрыторыю Украіны (абноўлена)



“Гэта прамое ўварванне з боку Расеі” – так у Службе бяспекі Украіны расцанілі рух гэтак званай “расейскай белай калоны” па тэрыторыі Укріаны. Расейскія грузавікі з гуманітарнай дапамогай суправаджаюць узброеныя сэпараты.

Як перадае агенцтва Reuters, пра гэта заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка. Грузавікі з расейскага «гуманітарнага канвою» пачалі перамяшчацца па тэрыторыю Украіны без дазволу ўкраінскіх уладаў.

Паводле агенства, калону суправаджаюць прарасейскія сэпаратысты. Раней Кіеў выказаў занепакоенасць, што канвой можа быць выкарыстаны для забеспячэння паўстанцаў зброяй.

* * *

Расейскія грузавікі з гуманітарнай дапамогай ідуць па тэрыторыі Украіны ў бок Луганска ў суправаджэнні ўзброеных сепаратыстаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на штаб апалчэння самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі».

«Мы забяспечваем гуманітарны груз і суправаджаючых яго асоб. Калона рухаецца пад аховай апалчэнцаў», – заявілі сепаратысты.

Раней у пятніцу МЗС Расеі заявіў, што Масква збіраецца пачаць рух гуманітарнай калоны ў бок Луганска і перасцерагае ад спробаў сарваць місію. Заява на гэты конт з’явілася на сайце ведамства.

«Далей трываць падобнае бязмежжа, адкрытую хлусню і няздольнасць дамовіцца нельга. Усе нагоды для адцягвання дастаўкі дапамогі людзям у раёне гуманітарнай катастрофы вычарпаныя. Расейскім бокам прынята рашэнне дзейнічаць. Наша калона з гуманітарным грузам пачынае рух у кірунку Луганска», – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У расейскім знешнепалітычным ведамстве таксама абвінавацілі Кіеў у наўмысным зацягванні дастаўкі гуманітарнага грузу.

tvrain.ru