„Пярліны Грузіі і Арменіі” у Беластоку



У Беластоку 6-га лістапада прайшла імпрэза, якая была прысвечана грузінскай і армянскай культурам.

Арганізатарка падзеі Ірына Капланашвілі распавядае:

Праект называецца „Пярліны Грузіі і Арменіі”. Было шмат розных нацыянальнасцяў: грузіны, армяне, украінцы, беларусы, з Расеі былі людзі ну і палякі. Прэзентавалі нашы краіны. Я прэзентавала нашу краіну, а Ануш Антанян Арменію. Мы распавялі пра гісторыю Грузіі і Арменіі, запрашалі людзей на каву і гарбату з армянскімі і грузінскімі салодкасцямі, паказвалі нашу культуру.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі маглі даведацца пра каўказскую кухню і традыцыі, пачуць традыцыйныя спевы і пачаставацца салодкасцямі Каўказу.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя