“Пяшчатка” – самы буйны транспамежны праект



Да завяршэння на беларуска-польскім памежжы падыходзіць рэалізацыя праекта ’’Рэканструкцыя, будаўніцтва і абсталяванне аўтамабільнага пропуску „Пяшчатка”. Трэці этап’’.

transconsult_pogranperehod_peschatka1

Сума фінансавання з боку Еўрапейскага звязу склала амаль 12 мільёнаў еўра. Кіраўнік прадстаўніцтва ў Берасцейскай вобласці Сумеснага тэхнічнага Сакратарыята Праграмы Транспамежнай супрацы Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013 Максім Алданаў лічыць такія крокі важнымі ў стратэгіі развіцця рэгіёна:

– Гэта не толькі самы буйны праект у межах нашай праграмы транспамежнай супрацы. Але і самы буйны сярод усіх 16 праграм транспамежнай супрацы, якія тычацца межаў ЕЗ. Рэалізацыя праекта ўжо дазволіла прапускаць ў пункце пропуску „Пяшчатка”, акрамя легкавых машын, яшчэ і аўтобусы; вырасла прапускная здольнасць легкавых аўто. А таксама стаў магчымым праезд грузавых машын праз гэты пункт пропуску.

Як патлумачыў Максім Алданаў, таксама быў зменены статус пункта пропуску „Пяшчатка” з міждзяржаўнага на міжнародны, што, улічваючы новую дарогу вакол Белавежскай пушчы, з’яўляецца сувязным звяном для развіцця транспамежнай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vb.by