Пятая сустрэча гістарычнага клуба „Beer&History” ў Беластоку
27 ліпеня Алесь Кіркевіч распавядзе пра гісторыю Гародні: княскі, каралеўскі, габрэйскі, савецкі, неідэальны, “горад страчаных магчымасцяў”, які… нельга не любіць.
Будуць разглядацца наступныя пытанні:
Навошта славянам спатрэбіўся фарпост на Нёмане?
Як крэпасць сярод пушчаў стала рэзідэнцыяй манархаў?
Адкуль у Гародні габрэі?
Як каралеўская рэзідэнцыя стала звычайным губернскім цэнтрам?
Ад культу Баторыя да культу “Азоту” і “Хімвалакно”. Чаму так?
Уваход вольны.
📆 Дата: 27 ліпеня ⏰ Час: 19.00
📍Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Białystok.