Пятніцавы рынак у Тэрэспалі



Штопятніцу ўздоўж вуліц польскага Тэрэспаля арганізоўваецца рынак. Беларусы з суседняга Берасця вязуць адтуль вопратку, кветкі, слодычы ды іншыя тавары.

Нягледзячы на мяжу і візавы рэжым, памежны гандаль над Бугам квітнее. Кажа жанчына сталага веку, якая купляе ў польскіх крамах каву і бытавую хімію, а на рынку вопратку:

– Бяруць, чаму б і не, паглядзіце якая цана ў краме.

– Танней і больш якасныя рэчы, таму збіраемся перыядычна і ездзім.

Гандлёвыя шэрагі рынку размяшчаюцца ўздоўж вуліц Чырвонага крыжа і Генрыка Сянкевіча. Ён працуе штопятніцу ад 9:00 гадзіны па беларускім часе.

Дабрацца да яго можна на ўласным аўто, аўтобусам, цягніком ці адмысловымі шоп-турамі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя