Пятро Буйвіцкі ўзнагароджаны Срэбным Крыжам Заслугі
Намеснік бургамістра Саколкі і старшыня Лакальнай групы дзеяння “Татарскі шлях” узнагароджаны за падтрымку і распаўсюд культуры нацыянальных меншасцяў Польшчы.
Як падкрэслівае Пятро Буйвіцкі, Срэбраны Крыж Заслугі – гэта вельмі значная для яго ўзнагарода.
– Для мяне гэта вельмі значная ўзнагарода, але ўспрымаю яе, як прызнанне дзейнасці не толькі маёй, але і асобаў, якія разам са мною працуюць у накірунку дыялогу міжкультурнага, міжрэлігійнага і ў правядзенні імпрэзаў, якія папулярызуюць традыцыі татараў Рэчы Паспалітай.
Срэбны Крыж Заслугі Пятро Буйвіцкі атрымаў з рук Падляшскага Ваяводы Войцеха Дзяжгоўскага ад імя прэзідэнта Польшчы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя