Колькасць інфікаваных COVID-19 на Падляшшы вырасла да 127 (абноўлена)



Стала вядома пра 13 новых выпадкаў заражэння COVID-19 на Падляшшы. 8 з іх тычацца жыхароў Бельскага павету, трое з васьмі шпіталізаваныя, астатнія ў хатняй ізаляцыі. У Беластоку заразіўся стары мужчына, ён ізаляваны ў месцы часовага побыту. Шпіталізаваныя тры асобы з Беластоцкага павету і жыхар Высокамазавецкага. Такім чынам, у Падляшскім ваяводстве пацвердзіліся 127 выпадкаў заражэння COVID-19.

* * * 

Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра пяць новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. 

1. Мужчына ў Беластоку, хатняя ізаляцыя.

2. Пажылая жанчына з Бельскага павету, шпіталізаваная ў шпіталь у Ломжы.

3. Пажылы мужчына з Бельскага павету, шпіталізаваны ў Беластоку.

4. Малады чалавек з Бельскага павету, шпіталізаваны ў шпіталь у Бельску Падляшскім.

5. Падлетак з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя.

Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам.

Усяго ў Падляшскім ваяводстве маецца 114 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя