Пяць новых захворванняў на COVID-18 на Падляшшы
Ваявода Падляшша і Падляшская дзяржаўная санітарная інспекцыя паведамляюць пра яшчэ пяць выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Гэта жыхары Замброўскага павету, Ломжы і Беластоку.
Бліжэйшыя кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве зафіксавана 1147 пацверджаных выпадкаў заражэння ВРВІ-CoV-2.
Да гэтага часу акрыялі 911 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
