Пётр Парашэнка: Ідзе сапраўдная вайна з Расеяй



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка у інтэрв’ю карэспандэнту BBC Фергалу Кіну заявіў, што Украіна знаходзіцца ў стане сапраўднай вайны з Расеяй.

150519194842_fargel_poroshenko_2_624x351_bbc

Ён нагадаў пра захоп на тэрыторыі Украіны двух расейскіх грамадзянаў, байцоў спецназа. Пётр Парашэнка таксама лічыць, што незаконныя ўзброеныя фармаванні на ўсходзе Украіны рыхтуюць летам чарговы наступ.

„Думаю, мы павінны быць гатовымі да гэтага, – заявіў у інтэрв’ю BBC Пётр Парашэнка. – Аднак не даем ім ніякай падставы для правакацый. Так што адказнасць будзе цалкам ляжаць на іх”.

Фергал Кін пацікавіўся ў Пятра Парашэнкі, ці не баіцца  той, што амерыканцы маюць намер наладзіць новыя адносіны з Уладзімірам Пуціным у шкоду адносінам з Украінай.

Аднак прэзідэнт Украіны паведаміў, што Джон Кэры тэлефанаваў яму з борта асабістага самалёта да і пасля сустрэчы з Пуціным. Па словах Пятра Парашэнкі, ён цалкам задаволены запэўніваннямі, якія ў ходзе гэтых гутарак даў амерыканскі дзяржсакратар.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bbc.co.uk