Пётр Парашэнка: Усе хочуць міру
“Польшча гатовая пастаўляць зброю Украіне, калі ўкраінскі бок выкажа адпаведнае жаданне”, – сказаў міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк, у эфіры радыёстанцыі RMF FM.
Міністр дадаў, што Польшча ўжо накіравала ва Украіну дзве тысячы бронекамізэлек і заявіў, што польская прамысловасць гатовая да далейшага супрацоўніцтва з Украінай. Разам з тым польскі міністр адзначыў, што пастаўкі зброі – гэта доўгі працэс.
У той жа час украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка заклікаў да міру ў час наведвання горада Марыупаль на ўсходзе Украіны, дзе перыядычныя абстрэлы ў апошнія дні парушалі крохкае перамір’е:
– Гэта наша зямля, гэта наш горад, гэты горад ёсць і будзе ўкраінскім. Усе ў Марыупалі і па ўсёй краіне чакаюць аднаго, так, мы гатовыя бараніць, так, у нас дастаткова сіл для таго, каб абараніць і горад і краіну, але ўсе хочуць міру.
У выступе перад працоўнымі сталеліцейнай прамысловасці Парашэнка заявіў, што горад у стане абараніць сябе ад сепаратысцкіх сілаў, але пры гэтым “усе хочуць міру”.
[youtube id=”5nVBjEi-N54″]
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя