Пытанне прысутнасці нацменшасцяў у медыях – у польскім Сейме
Камісія польскага Сейму ў справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў разглядала пытанне вобразу нацыянальных меншасцяў у грамадскіх медыях і доступу меншасцяў да іх. Паседжанне камісіі працягвалася дзве гадзіны, на ім прагучалі ацэнкі навукоўцаў і выступы прастаўнікоў меншасцяў.
Старшыня Беларусага Саюзу ў Польшчы і старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа ў час свайго выступу закрануў пытанне трансляцыі аднаго з беларускіх культурных здарэнняў на агульна-польскім узроўні. Таксама ён гаварыў пра магчымасць стварэння супольных з рэспубліканскай Радай радыёфоніі і тэлебачання – адукацыйных праектаў для розных узроставых групаў прадстаўнікоў нацменшасцяў дзеля навучання роднай мове і знаёмства з роднай культурай.
Пасяджэнне працягвалася з 14 да 16 гадзіны. Пасля гэтага ў Сейме пачаўся працэс разгляд унёску прадстаўнікоў Сілезіі – яны прадаставілі 140 тысяч подпісаў за тое, каб сілезіянцы былі прызнаныя ў Польшчы этнічнай меншасцю. Гэтае пытанне разглядаецца ў межах праекту зменаў у Закон аб меншасцях. Цяпер у Польшчы прызнаныя чатыры этнічныя меншасці – караімская, лэмкоўская, ромская і татарская.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя.