Пытанне вуліцы „Лупашкі” перастала быць цікавым?



Пытанне змены назвы вуліцы Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” перастала быць прыярытэтам большасці радных Беластока з „Грамадзянскай кааліцыі” часткай якой з’яўляецца „Форум меншасці Падляшша”.

Пытанне змены назвы вуліцы адтэрмінавана, магчыма да яго вернуцца пасля выбараў у Сейм, кажуць радныя. „Форум меншасці Падляшша” атрымаў моцны мандат і павінен гэта выкарыстаць, лічыць сябра партыі „Разам” Севярын Пракапюк:

– Навошта нам „Форум меншасці Падляшша”, калі ён не можа паўплываць на прыняцце такога рашэння? Напэўна, каб хтосьці мог выступіць на царкоўным фестывалі, сядзець у першым шэрагу і сфатаграфавацца. Калі з’яўляюцца праблематычныя сітуацыі, кшталту гэтай няшчаснай вуліцы, тады трэба рэагаваць. Падчас выбарчай кампаніі ўся „Грамадзянская кааліцыя” казала, што за змену назвы гэтай вуліцы, а тут нечакана аказалася, што не.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Партыя „Разам” і „Страйк жанчын” былі ініцыятарамі перайменавання вуліцы „Лупашкі” ў „Стагоддзя правоў жанчын”. Радныя гатовы знайсці месца для вуліцы „Стагоддзя правоў жанчын”, але не перайменаваць вуліцу „Лупашкі”.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя