Пытанні беларускіх уцекачоў у Польшчы будзе вырашаць адмысловая камісія



У Польшчы створана камісія па рашэнні праблем беларускіх уцекачоў, якія пражываюць у Польшчы.

Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС Польшчы. 25 сакавіка прайшло першае пасяджэнне камісіі, у якім прыняў удзел намеснік міністра МУС Барташ Гарадзецкі.

Паводле МУС Польшчы, стварэнне камісіі стала вынікам учорашніх перамоваў паміж кіраўніком МУС Марыюшам Каміньскім і Святланай Ціханоўскай.