Беласток: рабочае пасяджэнне камісіі па дапамозе ўкраінцам
Асноўнай тэмай размовы стала падрыхтоўка Падляшскага ваяводства да прыёму бежанцаў ад вайны і дапамога памежным з Польшчай рэгіёнам Украіны.

Створаная ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне камісія сабралася ў чацвер, 10 сакавіка. На сустрэчы прысутнічалі віцэ-маршалак Себасцьян Лукашэвіч і чальцы маршалкоўскай управы: Веслава Бурнос і Марэк Маліноўскі. Работа камісіі адбылася анлайн.
Як было паведамлена падчас сустрэчы, у цяперашні час у Падляшскім ваяводстве знаходзіцца каля 1000 чалавек бежанцаў. Частка з іх была размешчана ў падрыхтаваныя ваяводам пункты часовага пражывання, частка — размеркавана сярод прыватных асоб, частка — заселена ў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр WOSiR.
Паводле wrotapodlasia.pl
