Рада Беластока рашуча асудзіла расейскую ваенную агрэсію ва Украіне



Рада горада Беласток рашуча асудзіла расейскую ваенную агрэсію ва Украіне. На сённяшнім пасяджэнні рады была прынятая адпаведная заява, акрамя таго, сесія праходзіла ў тым ліку пад сцягам Украіны.

У заяве Рады гаворыцца: “У абліччы ваенных дзеянняў, якія распачаліся 24 лютага 2022 года, і скіраваныя супраць суверэнітэту Украіны, мы выказваем нашу падтрымку Украінскаму Народу, і дэкларуем любую дапамогу, якую можам аказаць. Асаблівыя словы падтрымкі кіруем жыхарам горада Луцк, нашага партнёрскага горада”, – гаворыцца ў заяве.

Фота: Dawid Gromadzki/UM Bialystok