Радаслаў Сікорскі: ЕЗ мог прадухіліць вайну на Данбасе
Калі б рэакцыя ЕЗ на анексію Крыма была больш рашучай, канфлікту на Данбасе не адбылося б. Такую здагадку зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша „Украінская праўда”. Ён адзначыў, што Польшча была настроена на плённае супрацоўніцтва з Расеяй да гэтых падзей.
„Як сусед Расеі, хацелі быць партнёрам настолькі, наколькі гэта магчыма. Удалося наладзіць памежны рух з Калінінградскай вобласцю. Дзясяткі тысяч расейскіх грамадзян могуць наведваць Польшчу без якіх-небудзь бюракратычных фармальнасцяў”, – адзначыў ён.
У той жа час, паводле яго слоў, адносіны змяніліся, калі Расея прыняла рашэнне анексаваць Крым і ажыццявіць ваеннае ўварванне на тэрыторыю свайго суседа. Калі палітыка Польшчы ў дачыненні да канфлікту ва Украіне з’яўляецца жорсткай і агрэсіўнай, то для палітыкі Расеі ў цэлым цяжка знайсці словы, лічыць Радаслаў Сікорскі.