Радныя Беластока ўшанавалі памяць стваральнікаў БНР



Рада горада Беласток ўшанавала памяць тых, хто цягам апошніх ста гадоў дзейнічаў ў карысць супрацоўніцтва паміж польскім і беларускім народамі. Радныя Беластока прынялі адмысловую заяву да 100 годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка беларусы абвясцілі свету пра незалежнасць беларускай народнай Рэспублікі.. У Беластоку ўжо напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя беларусы адзначалі Дзень незалежнасці 25 сакавіка ў гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі” — чытаем ў адмысловай заяве радных Беластока.

„Беларусы Беласточчыны прымалі актыўны ўдзел у падзеях, якія ў пачатку 1918 года прывялі да стварэння БНР, а таксама стваралі вайсковыя фармаванні БНР — самастойны беластоцкі батальён ў арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча ды прымалі ўдзел ў слуцкім паўстанні”, — пішуць радныя Беластока ў адмысловай заяве да сотых угодак стварэння БНР.

Беларускае Радыё Рацыя