Радзівілоўка праводзіла лета фестывалем «Алень па бары ходзіць»



Музей „Малой айчыны” ў Студзіводах зладзіў выязны фестываль традыцыйнай культуры «Алень па бары ходзіць» у вёсцы Радзівілоўцы. Пра самую песню, што сталася назвай фестывалю-сустрэчы, распавёў узельнік імпрэзы Максім Фіёнік:

– Ёсць песня «Алень па бары ходзіць». Яна расказвае гісторыю пра дзяўчыну, якая хадзіла па лесе, быў там таксама паляўнічы, які хацеў злавіць аленя, але, на жаль, трапіў са стрэльбы ў дзяўчыну. Алень сабе пайшоў, а паляўнічы плакаў. Бо ён любіў гэтую дзяўчыну. І ад таго ёсць назва «Алень па бары ходзіць».

Кажа выканальніца фальклору Кацярына Ціханюк, якая спевам «Алень па бары ходзіць» урачыста адкрыла аднайменны фестываль:

Песня «Алень па бары ходзіць».

Падчас фестывалю традыцыйнай культуры «Алень па бары ходзіць» у вёсцы Радзівілоўцы выступілі музыкі з Беларусі, Латвіі і Польшчы, спевакі, дудары і лірнікі. Такая сустрэча сабрала большасць жыхароў вёскі і сталася сапраўдным мясцовым святам заканчэння лета.

PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя