Рак – яшчэ не вырак: у Беластоку адкрылася тэматычная выстава
У Беластоку адкрылася часовая выстава «Пра рак. Гісторыі беларусак».

Гераінямі фотавыставы сталі тры беларускі, якія зараз у вымушанай эміграцыі праходзяць лячэнне ад раку малочнай залозы. Іх асабістыя гісторыі жыцця з ракам падрыхтавала куратар выставы, рэдактар Hrodna.life Ірына Новік:
– Гэты праект, які называецца «Пра рак. Гісторыі беларусак», мы рабілі разам з арганізацыяй «Лекары за праўду і справядлівасць», якую беларускія лекары заснавалі ў Вільні. Уласна праз гэтыя гісторыі хацелася расказаць, як людзі пражываюць рак. Гэта беларускія журналісткі. Мне хацелася паказаць рак грудзей не як хваробу, не як нешта фатальнае, калі трэба ставіць кропку, а як частку жыцця.
Пабачыць выставу «Пра рак. Гісторыі беларусак» можна штодня ў прасторы медыя MOST па вуліцы Сенкевіча 44 у Беластоку.







Беларускае Радыё Рацыя
