Раман Кісляк: Беларусы вымушаныя з’язджаць з Грузіі
У Грузіі жыве больш за пяць тысяч беларусаў, што пакінулі Радзіму з 2020 году па палітычных і эканамічных прычынах.
Беларускі праваабаронца і сябра Каардынацыйнай Рады Раман Кісляк сочыць за працэсам легалізацыі беларусаў у Грузіі і чакае, калі нехта з беларусаў атрымае ў Грузіі Міжнародную абарону:
-З кожным днём мы будзем атрымліваць усё больш інфармацыі – альбо адмовы прыйдуць, альбо будзе прадастаўлены статус. Хачу падкрэсліць, ідуць працэсы па адмовах, якія яшчэ паўтара года таму выданыя з пачаткам вайны і да гэтага часу працягваюцца працэсы ў судах, у апеляцыйную інстанцыю ходзяць, і яны яшчэ ў судах грузінскіх не разгледжаныя.
Раман Кісляк таксама ўпэўнены, што беларусы будуць вымушаныя з’язджаць з Грузіі:
-Нехта хоча з’ехаць, хтосьці хоча застацца. На сустрэчы мы спрасілі: хто хоча з’ехаць? Некаторыя паднялі рукі. А хто вымушаны з’ехаць? Падняло рукі нашмат больш чалавек. То бок, беларусы не хочуць з’язджаць з Грузіі, але вымушаныя гэта рабіць, бо ў сітуацыю адсутнасці легалізацыі яны трапляюць.
Праваабаронца Раман Кісляк таксама з’яўляецца намеснікам старшыні недзяржаўнай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» і прадстаўнікі гэтай арганізацыі штоаўторак увечары будуць ладзіць сустрэчы ў батумскай прасторы «аКсяродак» з беларусамі, што жывуць у гэтым рэгіёне Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя