Раман Кісляк: Будзем дапамагаць усім беларусам



Беларускі праваабаронца, намеснік старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» выступіў на сустрэчы з беларусамі ў грузінскім Батумі, дзе патлумачыў як падавацца ў Грузіі на міжнародную абарону і пытанні па легалезацыі ў Еўропе.

Кажа Раман Кісляк:

-Шмат беларусаў, якіх цікавяць якраз пытанні легалізацыі ў Грузіі, пытанні пераезду ў Польшчу, Літву ці ў іншыя краіны. Гэты ўказ абвастрыў сітуацыю настолькі, што беларусы шукаюць магчымасць як не трапіць у сітуацыю, калі яны стануць людзьмі без пашпарту.

Па словах Рамана Кісляка, частка беларусаў збіраецца падавацца ў Грузіі на міжнародную абарону:

-Ёсць людзі, якія хочць легалізавацца ў Грузіі, застацца тут. Пытанні ўсе былі канкрэтныя, па сітуацыі. Мы працуем з усімі – не толькі з тымі, хто актыўнічае. Беларуская дыяспара Аджарыі – яна для ўсіх беларусаў, у каго ёсць праблемы з легалізацыяй, ці ёсць пагроза парушэння правоў чалавека. Канешне, мы будзем дапамагаць усім беларусам.

Сустрэча ў Батумі ў прасторы «аКсяродак» сабрала некалькі дзясяткаў беларусаў, што жывуць у Батумі, таксама на гэту сустрэчу завіталі людзі і з іншых рэгіёнаў грузінскай Аджарыі.

Беларускае Радыё Рацыя