Раман Кісляк: Людзей выкарыстоўваюць для сваіх палітычных і геапалітычных мэтаў



Афіцыйныя крыніцы інфармацыі дзяржаўных органаў Беларусі працягваюць інфармаваць пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы з краінамі Еўрапейскага Саюзу. Не адстаюць ад іх і адпаведныя структуры суседніх дзяржаваў і такім чынам крызісная сітуацыя працягваецца. Паведамленне што той ці іншы бок выдае, а іншы не прымае мігрантаў і наадварот прыходзяць з межаў Беларусі з Польшчай, Латвіяй і Літвой, кажа палітолаг Пётр Пятроўскі:

– Было прынята рашэнне, што кожная краіна будзе атрымліваць нейкую квоту ўцекачоў. ЕС выдзяляў сродкі для арганізацыі часовых пасяленняў уцекачоў, справа кожнага бежанца разглядалася і яму ці давалі статус уцекача ці адмаўлялі і яго дэпартавалі на радзіму. Літва не ставіць пытанне, што ёй трэба дапамагчы выканаць працэдуры, якія дзейнічаюць у ЕС.  

Правааборнца Раман Кісляк упэўнены, што міграцыйны крызіс штучна зроблены уладамі ў Беларусі, каб націснуць на Еўрасаюз:

– Беларускія ўлады бачылі, як балюча рэагавалі на паток мігрантаў, якія ішлі праз Італію ў Грэцыю і вырашылі скарыстацца такім момантам. Адназаначна гэта недапушчальна, гэта мяжуе з гандлем людзьмі. Людзей выкарыстоўваюць для сваіх палітычных і геапалітычных мэтаў. Трэба дабівацца, каб улады Беларусі прыпынілі такую практыку. 

Праваабронцы адзначаюць што агрэсіўная ўзаемная рыторыка па абодва бакі граніцы працягваецца і таму аб перадумовах вырашэння міграцыйнага крызісу гаварыць пакуль не выпадае.

Беларускае Радыё Рацыя