Раман Кісляк: Увядзенне візаў не з´яўляецца дыскрымінацыяй
У грузінскім парламенце адна з апазіцыйных партый – Партыя Лело прапанавала ўвесці візавы рэжым для расейцаў і беларусаў, як саўдзельнікаў вайны ва Украіне.

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што Грузія як незалежная краіна, мае поўнае права на ўвядзенне візавага рэжыму:
– Ёсць суверэннае права дзяржавы правяраць, якім чынам замежныя грамадзяне ўязджаюць на тэрыторыю гэтай дзяржавы. Прызначаць бязвізавы рэжым, або ўводзіць візы, абмяжоўваць, то бок няма права ў замежных грамадзян свабодна наведваць нейкую іншую краіну. Дзяржава мае права абмяжоўваць. Гэта суверэннае права дзяржавы. Іншае пытанне – мэтазгоднасць. Але з пазіцыі правоў чалавека тут няма парушэнняў.

Па словах Рамана Кісляка, увядзенне візаў не з´яўляецца дыскрымінацыяй:
– Увядзенне візаў па грамадзянству не з’яўляецца дыскрымінацыяй. Па міжнародных стандартах, адпаведна з Канвенцыяй аб ліквідаванні расавай дыскрымінацыі, абмежаванні ў сувязі з грамадзянствам, тым больш у пытанні візаў, уездаў у замежную краіну, тут няма абмежаванняў для дзяржавы, дзяржава можа ўсталёўваць такія бар’еры.
Па неафіцыйным дадзеным, на тэрыторыі Грузіі знаходзяцца больш за 30 тысяч беларусаў, якія пакінулі радзіму з 2020 па 2022 год, якія былі вымушыны з´ехаць як ад рэпрэсій, так і ад вайны ў 2022 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
