Раман Корбут: Разуменне таго, што гэта хутка не закончыцца, – ёсць
Арганізатарам Дня Незалежнасці Украіны, які адбыўся сёлета ў Варшаве, выступіла аб’яднанне “Euromaidan-Warszawa”. Яно было створанае 10 год таму для падтрымкі Украіны на яе шляху да еўраінтэграцыі, а цяпер актыўна дапамагае ўкраінскім уцекачам у Польшчы.
“Цяперашні Дзень Незалежнасці для мяне вельмі цяжкі”, – распавёў сябра аб’яднання Раман Корбут.
– Разуменне таго, што гэта хутка не закончыцца, – ёсць. Людзі гінуць на фронце. Мы знаходзімся тут і для многіх людзей няма куды вяртацца. У многіх людзей цяжкая сітуацыя. І па-шчырасці, гэта адзін самых цяжкіх гадоў нашай незалежнасці ў маёй памяці. Згадваю тыя гады, калі яшчэ не было вайны, там было значна лягчэй. Тады было менш патрыятычна, чым зараз, але ўсё адно тады свет быў весялейшы. Але маем, што маем, і ідзем наперад.
“Україна была, ёсць і будзе”, – перакананы Раман Корбут.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя