Раман Шчэрбаў: Беларусы адразу заўважныя ў Гданьску



Да 103-й гадавіны святкавання беларусамі Дня Волі гарадскія ўлады Гданьска прадставілі абноўлены помнік Янку Купалу.

Дэталі распавёў удзельнік урачыстай прэзентацыі, філолаг Раман Шчэрбаў:

– Зараз помнік абнавілі трошачкі, паўстаў новы бел-чырвона-белы кветнік, кветкі пасаджаныя. Гэтым кветнікам афіцыйна будзе займацца адпаведная служба Гданьска. Што датычыцца беларусаў, якія апякуюцца гэтым помнікам, мы там сустракаемся на нашых беларускіх урачыстасцях, святкуем Дзень Волі кожны год. Таксама сочым, каб там усё было добра. Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, мы вырашаем гэтыя пытанні з горадам.

Раман Шчэрбаў падкрэсліў, што актыўнымі ўдзельнікамі цырымоніі адкрыцця помніка Купалу ў Гданьску, сталі беларусы, якія пераехалі ў Польшчы пасля жнівеньскіх падзей.

Помнік Янку Купалу ў Гданьску даступны для наведвання па наступных каардынатах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Паўла Савіцкага