«Рамантычнае падарожжа па краіне музыкі Станіслава Манюшкі»
Год Станіслава Манюшкі быў адзначаны ў Беластоку ўрачыстым канцэртам ансамбля польскага войска. Салісты, хор і аркестр прадставілі святочную праграму «Рамантычнае падарожжа па краіне музыкі Станіслава Манюшкі». Кажуць салісты ансамбля Анджэй Вісьнеўскі і Аляксандра Акраса-Вахоўска:
– Люблю оперу. Люблю Манюшку. Опера з’яўляецца складанай для выканання. Манюшка інструментальна праводзіў галасы. Ён тэхнічна складаны.
– Вельмі рада, што такім рэпертуарам мы можам адсвяткаваць дзень нараджэння Стніслава Манюшкі. І разам з тым сябе праверыць у вельмі складаным рэпертуары.
Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 траўня 1819 года ў маёнтку Убель на Меншчыне. У Беларусі таксама сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя славутаму кампазітару.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток